Лiлейнiк чырвоны з карычневым...
Лілейнік чырвоны з карычневым –
Мой ліпеньскі гіяцынт –
Каханню свайму прывычнаму
Дару без усякіх прычын.
Прызванне маё і подзвігі –
Усё для цябе, прымі!
Каханне маё ты позняе,
Цалуй мяне, абдымі!
Мы крочым з табой па ліпеню,
Ты – кветачка красаднеў.
Цалую цябе пад ліпаю
І слухаю ветру спеў:
“Лілейнік чырвоны з карычневым –
Мой ліпеньскі гіяцынт –
Каханню свайму прывычнаму
Дару без усякіх прычын…”
16. 07. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119071604134