Захад разлiу сваю барву...

***
Захад разліў сваю барву
На вяршыні усходняга лесу,
Потым поўня ўзышла на усходзе –
Паласатая поўня
За рванымі хмарамі.
Мне ўсё роўна, каму
Верш без рыфмы не трэба.
Мне ж патрэбна і неба,
Дзе захад разліў
Сваю барву над лесам,
І поўня, што хаваецца моўчкі
За хмары-анучы,
І верш мой патрэбен,
Дзе рыфмы ніякай,
Бо так бачу сягоння.
На неба гляджу…

15 ліпеня 2019 г.


Рецензии