З Боскiм дарам

    

Я такая хваравітая –
Западаю на душу,
Да паэзіі прывітая –
Паміраю, а пішу.
     Людміла Кебіч

Я такая хваравітая –
западаю на душу,
да здароўя няма літасці –
паміраю, а пішу.

Паэтычнай гронкай звонкаю
наталяюся як след,
Муза нат з маёй пячонкаю
забывае пра абед.

Боскім дарам застрахована
я між творцаў па пяру –
з маёй кнігай папяроваю
я ніколі не памру.


Рецензии