Талент у торбе

   
Янук – сын мужыцкі,
Пародыі рыцар
Хлусню і няпраўду на дзіду наколе,
Дастане нікчэмнасць,
Няхай і на танку,
З высокага цокалю сцягне, заколе.
Пра ўсіх піша Янка.
Да ўсіх справа Янку
Як вожык калючы,
як сам Крапіва-байкапісец, пякучы,
для кожнага штосьці ў кішэні трымае,
а сам талент мае:
усе свае таленты ў торбу хавае.
        Янка Трацяк


Янук у Гародні аб творчасці дбае,
як рыцар пародый дзяцьмі прырастае.
Пра талент у Янкі складаюць легенды:
найперш Ермашкевіч, што стаў яму брэндам,
пасля сама Кебіч з “Ключамі ад неба”,
нат Ала Барэйка  з “Пярсцёнкам”, як срэбра.
Пра талент у Янкі ўсе кажуць, што мае,
на жаль, што ў торбе, ў торбе хавае.


Рецензии