Маладзею

      

 Адчуў, што сам я светлае начынне,
 Якое прагне чыстае вады…
 І вечар зноў заводарыў жанчынай –
 І стаўся малады.
          Ян Чыквін


Стамлёны процьмай абавязкаў,
адчуў, што толькі я начынне
у белавежскім коле наскім
і у варшаўскім у тым жа чыне,

і прагну светла наталіцца
пад вечар чыстаю вадою…
Калі ж жанчыны водар сніцца,
я маладзею разам з ёю.


Рецензии