Цудоуная пара

Пекнае летняе сонейка,
Прыгожа - лагодныя днi,
Нават, цяплее i сэрданька
Ад гэтай цудоунай пары.

За шчыры буслiны клёкат,
За песнi птушыныя на золку,
За дробненькi конскi цокат,
За гуляннi па родным падворку,

За басаногае шлёпанне па зямлi,
За кароткiя зоркападныя ночкi,
За бясконцыя хлебныя палi,
За нябесныя валошкавыя вочкi,

За густыя малочныя туманы,
За дзiцячыя звонкiя галасы,
За дожджык у сонца грыбны,
За багульнiка пах i верасы

За маланкавую яскравую гульню,
За пахучую разнакаляровую траву
Дзякуй, кожнаму летняму дню!
Дзякуй, за лета, яго Тварцу!


Рецензии