Свежы ветрык шапацiць лiстотай...

***
Свежы ветрык шапаціць лістотай.
Жоўтыя рудбекіі цвітуць,
Крыюць дзень глыбокай пазалотай,
Вейкамі міргаюць і завуць

Да сябе… Ах, кветачкі рудбекій,
Мне ніколі вас не разлюбіць!
З маім сэрцам злітыя навекі,
Будзеце мне зоркамі свяціць!

Свежы ветрык шапаціць лістотай.
Зорачку рудбекіі крану,
Усміхнуся ветрыку – употай –
І ўсім сэрцам зорку абдыму…

11. 07. 2019 г.


Рецензии