Для тых, хто вельмi, вельмi хоча...

***
Для тых, хто вельмі, вельмі хоча,
Туману каб пусціў у вочы?
Для тых пішу? Не, не для тых,
Такіх жа, як туман, пустых.

Пішу для тых, хто разумее,
Чаму і як туман гусцее,
Для тых, хто ведае, – туман
Паэзіі – адно абман.

Для тых пішу, хто не за вочы
Мае – чытае мяне ўночы.
Пішу для тых, хто белы свет
Таксама бачыць, як паэт.

Для тых, хто вельмі, вельмі хоча,
Туману каб пусціў у вочы?
Для тых пішу? Не, не для тых,
Яны любы ўсхваляюць пых.

07. 07. 2019 г.


Рецензии