Цiшыня

Прашу, схавайце цiшыню - 
Яна выключная раскоша.
Няма спакою! Упершыню
Не бачна следу на парошы.

Равуць машынныя маторы
Без перапынку  грукат, бруд ,
Як шумавыя мухаморы
Тынкуюць спорамi атрут.


Не раптам трапiлi ў пекла
Антрапагенных катастроф,
Прыродны банк здыме працэнты
ў бестурботных штрафнікоў.

У старадаўнія часы
Каралi звонам чалавека.
Чаму  здзiўляцца нам тады, 
Загiне свет ад дрывасека.

I згаснуць моцныя iнстынкты
Раслiн, жывёл i матылёў.
У глебе выжывуць гельмiнты
Пасля здабычы  выкапняў.

Не будуць цiўкаць  птушаняткi ,
З'ядуць насенне пацукi,
I знiкнуць хвоi, I маляўкi  
Насiлу выслiзнуць з iкры.

I компас страцiлi дэльфiны, 
Равуць кiты :"Дапамажы!"
Марскiя коцiкi, пiнгвiны  
Паўзуць ад гулу на крыгi.

Так хутка згубiм мы планету,
Бо ўсё глядзiм  увышыню. 
Няма  ў  яе iмунiтэту.
Абаранiце цiшыню!

7.07.2019 Токiё
Наталля Ветрава


Рецензии
Дабротны верш пра цішыню. Але,у наіменні аставіў бы Цішыня.
Ўжо компас страцiлi дэльфiны - рэжа вуха лішні слог.Я паставіў ба замест Ўжо І.
Не зразумеў, што такое шумавыя мухаморы.Поспехаў зямлячцы з Японіі. Дзякуй, што заглянулі на маю старонку.

Мечислав Курилович   15.08.2019 22:06     Заявить о нарушении
Дзякуй за саветы,спадар Зямляк! Вельмi дапамаглi.Сказ Пра мухаморы крышачку паправiла. Як прыемна iмець магчымасць размауляць на матчынай мове! Ваша НВ

Наталья Ветрова Кобаяши   16.08.2019 16:43   Заявить о нарушении