Запавет

О, родная, шчырая Белая Русь -
Лiцьвiнская памяць краiны!
Цябе разразалi i царскiм пяром,
Казацкаю шаблей да крывi!

О, як ты стагнала з паганскiх кастроў,
Ў рушнiк мары ўсе захавала.
I як ты складала з Статутных слупцоў
Вялiкае княства-дзяржаву!

Вы, лепшыя нашы асiлкi-сыны,
Ў пагоню к вaўкам адпраўляйцесь...
Ад продкаў нашчадкам аб сiвым канi
Гiсторыi праўду аддайце.

Хай вера шугае нясгасным агнем,
Свая незалежнасць - патрэба!
На крызе мiнулага з сучасным жыццем
Народам сваiм ганарыся!

11.02.2019. Токiё
Наталля Ветрава


Рецензии
Наталья! З задавальненнем прачытаў Ваш верш. Чакаю на наступныя. Мечислав

Мечислав Курилович   05.07.2019 23:51     Заявить о нарушении
Дзякуй, шаноуны спадар Курыловiч. Да наступнай сустрэчы з музай)

Наталья Ветрова Кобаяши   06.07.2019 06:26   Заявить о нарушении