Скiнь з сябе свае турботы...

***
Скінь з сябе свае турботы,
Нот высокіх не бяры,
Тармазі на паваротах,
Углядайся ў ліхтары.

Маладзік зайшоў за хмары,
Моцны сёння ён – у Льве.
Сцеражыся Божай кары,
Слухай вецер у траве.

Прытуліся зноў да вішні,
Як да яблыні – Адам.
Выбар даў нам Усявышні,
Дык будуй Ягоны храм.

Дождж накрапвае. І вечар
Набліжаецца да хат.
А з травы падняўся вецер.
Будзь жыццю і ветру – рад!

05. 07. 2019 г.


Рецензии