Свежы лiпеньскi вецер. Лiлеi цвiтуць...

***
Свежы ліпеньскі вецер. Лілеі цвітуць.
Забягаюць на ўзгорак вясёлыя промні.
Незалежна ад ветру тут людзі жывуць.
Іх завуць “беларусы”, ты гэта запомні.

Незалежнаю мовай гавораць яны.
Толькі хто як умее, ты гэта запомні.
Гэта нашай зямлі беларускай сыны,
Гэта нашага сонца вясёлыя промні.

Свежы вецер зрывае ўжо ліпавы цвет.
Нібы зайчыкі, скачуць вясёлыя промні.
Беларусы таксама складаюць сусвет.
Калі ты беларус, дык пра гэтае – помні.

02. 07. 2019 г.


Рецензии