Роднаму краю

Люблю бясконца край, мой родный!
З руін падняўшыйся, свабодный.
Мой край бярозак і буслоў,
Мой край зуброў і жураўлёў.

Люблю жытнёвыя паляны,
Сунічныя люблю бары.
Люблю глядзець праз акуляры
Як граюць капелькі расы.

Люблю за шчырасць беларусаў
За хлебасольнасць, прастату,
За непакорнасць і не трусасць
І за адпор,  даюць што злу.

Люблю цябе мой край бясконца !
І праслаўляць буду  цябе.
Пакуль гарыць у душы сонца
І ногі ходзяць па зямле.

Лілія Воранаыва ( Заяц) 12.06.2019г.


Рецензии