Гармонiк

Гармонік

Як жабы з купіны на купіну,
Так скачуць сонечныя зайчыкі!
Нясі гармонік свой аблуплены,
Замітусяцца ўвішна пальчыкі,
І затанцуе ўміг кустоўе
Шыпшыны яркай каля плоту,
Прыпевак смелых мнагаслоўе
Разгоніць сумную дрымоту!
Далёкіх водгаласаў гукі
Са зніклых дзён майго маленства
Твае напамінаюць рукі,
Твайго гармоніка шаленства.

30 чэрвеня 2019 г.


Рецензии