2. ранняя

адну цябе кахаю,
пунсовенькая кветка,
зліваючыся з краем,
дзе ўсе гуляюць рэдка.

дні без цябе – вуголле
ля вогнішча, што згасла,
і ціха ноч скуголіць,
ірве душу фугасам.

смялейшым буду зноў я –
пабудзь жа да світання,
мы прыйдзем да высновы,
а раніцай устанем.

(пер. 2019)


Рецензии