Спяць рамонкi i флёксы у вазе...

***
Спяць рамонкі і флёксы у вазе.
Я таксама рыхтуюся спаць.
Не пісаць жа мне збітыя фразы.
А не збітыя – цяжка пісаць.

Толькі ўласная музыка грэе,
Наталяе мне смагу душы.
А яна не гучыць яшчэ, тлее
У начной невымоўнай глушы…

29. 06. 2019 г.


Рецензии
Цi можна спаць, згубiушы каранi? -
Турбуюцца i флёксы i рамонкi,
І цішыні вячэрні подых звонкi
Зыходзіць сіратліва ад Зямлі...

Татьяна Егоровна Полякова   29.06.2019 18:54     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй вам за прыгожыя словы!

Юрий Боровицкий   01.07.2019 14:32   Заявить о нарушении
Дык спяць жа, спяць, згубіўшы карані.
Іх не турбуюць флёксы ды рамонкі
І цішыні вячэрняй подых звонкі,
Бо не сваёй зямлі яны сыны.

Юрий Боровицкий   01.07.2019 14:39   Заявить о нарушении