Скарбонка надзей

Мой край сінявокі - адзіны, прыгожы,
Няма існавання мне ўжо без яго.
Па ім я здзяйсняю заўжды падарожжы
Ад хаты старой і ад ганка майго.

Лугоў каляровыя дзіва-спадніцы
І вабяць, і песцяць бясконца душу.
Бярозак бялюткіх блішчаць завушніцы,
Іх ззянне шыкоўнае ў сэрцы нашу.

У азёрах глыбокіх купаецца неба,
А месяц рагаты ў ім з радасцю тчэ.
Мне гэтае шчасце зямлі маёй трэба -
Я ім не змагла наталіцца яшчэ.

Дарэчы сказаць, я люблю сваю мову,
Хачу размаўляць з асалодай на ёй.
Мне трэба яна - маіх продкаў размова,
Радзімы вялікай і роднай маёй.

Мой край беларускі - натхненняў крыніца,
Струменьчык жыцця майго, лёсу, падзей.
Без паху чаромхі і бэзу не спіцца...
Мая Беларусь - то скарбонка надзей.

                28.06.2019 г.


 


Рецензии