Фантаст

Космас зьежджаны ўздоўж, скамечаны
На палотнішчах зорных картаў.
Зьзяе ноч сьветлавымі мечамі -
Бае казачнік барадаты,

Зораў песьню ды змрок з кашмарамі
У душы нестарэчай носіць.
А за шкельцамі акулярнымі -
Глыб ды бездань чужых нябёсаў.

Ліпень 2018.


Рецензии