Мена

Па шыбе водарам капаціць:
Пайду па лесе шукаць суніц.

Не мроя тое – раіцца мне
Чырвонай кропкай па дыване.

Стае духмянае драбязы,
Ды не прыдзецца рабіць пазык:

Крамя частунку, пячэ ў бары
Пара юрлівае жамяры –

Даніну крыўдную аддару
Крывавай кропляю камару.

Бяру чужое - іду ў палон,
Што справядліва - то мае плён:

Сачыцца ягада, гнюс  гудзе -
Абедзве будзем карміць дзяцей.

Каштую смачнае пакрысе,
Камар у багну свой скарб нясе.


Рецензии
Цiкава! Талянавіта! Ніхто так не бачыць свет, як Вы, Оля!

Лаззаро   12.08.2019 20:03     Заявить о нарушении
Гэта Свет дае мне магчымасць бачыць незвычайнае, выпадковае, каштоўнае. Мне пашчасціла ўбачыць цудоўных, дзіўных людзей, такіх як вы напрыклад.
С падзякаю.

Ольга Маро   14.08.2019 02:20   Заявить о нарушении
Вам дзякуй, Волечка!

Лаззаро   15.08.2019 07:23   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →