Не сьпяшайся

Не сьпяшайся ў дурной напрузе
На сустрэчу з апошнім нічым.
Хай быцьцё падаецца грузам
На худым аслабелым плячы.

Не стагні – не такія беды
Кожны цягне спрадвек на гарбе.
Кроч. Паўзі. Не сарвіся ў бездань,
Што спаткаеш, зірнуўшы ў сябе.

03.02.2019.


Рецензии