Момант

Жаданы велічны сусьвет
Спрабуй абняць старой душою –
А ён зірне ў адказ пустою
Вачніцай з мошкамі камет.

Блукай між зораў, каб страчаць
Абдоймы стылае пустэчы.
Каго суцешыць, што залечыць
Амаль памерлы, зьбіты час?

Маўчыць гадоў сівая твань
У цемрадзі ўсяленскай комы.
Няўлоўны, срэбны, ртутны момант
Між друзу вечнасьці дастань –

Мільгне між цемрадзі нямой
Сваім крывым адлюстраваньнем –
І сам тваім сусьветам стане,
Пустэчу поўнячы сабой.

02.02.2019.


Рецензии