Перанараджэньне

Вакол цябе – ня твой апошні сьвет.
Няма з малых перараджэньняў выйсьця.
І ты ня той, якім памрэш калісьці.
Нязменнай не знайсьці сярод планет.

Твой сьвет мінулы і ўчарашні ты,
Паглынутыя плыньню інкарнацый,
Асуджаныя перанараджацца
За днём штодня – да вечнай нематы.

Зьмяняцца да жаданняў, мрояў, сноў,
Да жыцьцядайнай плазмы ў русьле венаў…
Дзіцячы грэх – лічыць сябе нязьменным –
Забудзь. І паўтары назаўтра зноў.

02.10.2018


Рецензии