Часу выкрык

Час заб’е сябе ўтрапёна
Колкім джалам скарпіёна –
Колам выгнуты – ўваскрэсьне –
Перальецца ў свой працяг.

Паміж тыдняў вязкіх, прыкрых
Застывае часу выкрык –
На закрэмзанай паперы
Водціск хворага быцьця.

19.09.2018.


Рецензии