Не чакай

Народзін верша не чакай
У дні навязлага спакою –
Старонкі брудам паўрадкоўяў
Дарма абмахвае рука.

Хай верш народзіцца ў пару,
Калі рашуча не да вершаў
І крыкам сам сябе давершыць –
Распудзіць клопатаў гару.

Пляваць, што ўздыхаў не стае
Між дзён – вар’яцкіх карагодаў.
У кволай музы прымеш роды
І на каленяў дзьвюх стале.

18.09.2018.


Рецензии