Люты

Позірк змораны ледзь прыўздыміце:
За вакном – не разьлепіш вачэй.
З нашых марна растрачаных жыцьцяў
Нехта сетку бялюткую тчэ.

Проста сыпкаю стылай атрутай
Усыпіць нас хацела зіма.
І шапоча спалохана люты,
Што адлігі прыходзяць дарма.

07.02.2019.


Рецензии