Дарма

Куды, бядак, у прыцемках ішоў?
Згусьцее сінь, залье шляхі старыя.
Ад дзённых жахаў Бог цябе накрые
Нябёсаў перакуленым кашом.

Дарма шукаў між дзённае маны
Спакой душы ды спакушаўся нечым.
Сьляпому паратунак у адным –
Забыць сьвятло, разьліўшыся ў цямрэчы.

Жнівень, 2018.


Рецензии