***

З зорных промняў будуй Камелоты,
З мрояў – вычварных вежаў слупы.
Напляваць, што запэцканым ботам
Лёс іх стопча ў скрываўлены пыл.

Хай спрабуе данішчыць жывое
У душы, растрапанай ушчэнт.
Час замесіць сьлязой і крывёю
Новых мрояў і дзеяў цэмент.

Ліпень, 2018.


Рецензии