Белыя пiвонi адцвiтаюць...

***
Белыя півоні адцвітаюць –
Тыя, што схаваліся ў цянёк.
Белыя пялёсткі асыпаюць
На прыветны чэрвеньскі дзянёк.

Дні-пялёсткі густа асыпаюць.
Разумею ісціны намёк:
Дні вясны ў былое адлятаюць,
І жыцця сплывае ручаёк.

Белая півоня адцвітае…
Чысціню – у сэрцы – зберажы,
І яе заўсёды прывітае
Той, хто сам – пазбаўлены ілжы.

21 чэрвеня 2019 г., пятніца


Рецензии