Бабушкина молитва

Бабуліна малітва
(бабулі Феадосіі)

Вочы не бачаць і слыху амаль што няма,
Ад думак бясконцых даўно ўжо начамі не спіцца.
Век доўгі яе, а за вокнамі снежыць зіма.
Усяго і занятку старой, што ціхенька маліцца.

Маліцца за блізкіх—няма іх на свеце даўно.
Здаецца, бы ўчора йшла полем да бацькавай хаты.
І стужка ўспамінаў зноў круціцца, быццам кіно,
Ў зваротным напрамку, бліжэй да матулі і таты.

Маліцца за тых, хто суцешыў яе, абагрэў,
Хто дзеліцца дахам і словам цярпліва-лагодным.
Каб кожны, хто побач, заўсёды для шчасця ўсё меў.
Пра час свой таемны, як зробіцца сэрца халодным.

Зноў позіркам цьмяным яна паглядзіць за акно.
Што бачыцца там невідушчымі сёння вачамі?
У думках-ўспамінах- з бацькамі яна ўжо даўно,
У ціхіх малітвах бабуля жыве яшчэ з намі.

19-01-2019 г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →