Прабачце мне, што не пiшу складана...

***
Прабачце мне, што не пішу складана,
Што ў вуліцы не бачу нават хат,
Калі душы абветраная рана
Чакае свой гаючы зарапад.

Прабачце мне, што бачу толькі зорку
Ды справа – месяц, злева – мой ліхтар,
Што не заўсёды я ўстаю на золку,
Каб прысвяціць зары – яе пажар.

Прабачце, але ў вас – свае імкненні.
Ніколькі іх не прагну дасягнуць.
Цаню жыцця кароткага імгненні,
Калі святло мне зорачкі ліюць.

15 чэрвеня 2019 г.


Рецензии