Каб жыццё настро ць на лад

Мы да скону з табой захварэлі,
Супакойвае зорак мігценне
І між намі правёў паралелі
Цягнуць зорачкі да летуцення
Прыцягальнай магічнай сілай
Зямлі і Неба- прыгожы дуплет
Ты натхнёны, расхінеш крылы,
Каб святлом запаліць Сусвет.
І з цемрай вядзеш барацьбу,
Святло падае на далягляд:
Твая памяць шукае прыют
Каб жыццё настроіць на лад.
Абудзіўшы духоўны пачатак,
Бездухоўнасць гонячы ў прорву,
Ты вытокі гатуеш нашчадкам:
Лёс нялёгкі ў сябе вабраў.
Кожны ззяе з сваіх акантовак
У сэрцы шануючы родную мову
І у прыярытэце яна безумоўна.
Бо з яе першае матчына слова!


Рецензии