Я каханнем не хварэю...

***
Я каханнем не хварэю,
Яно лечыць, як бальзам.
Ад кахання не шалею,
Хоць усё яму аддам:
Я аддам яму пяшчоту,
Я аддам яму душу,
Я пакіну адзіноту
Для сябе, і не пушчу
Я яе ў сваё каханне.
Адзінота без душы –
Не пакутлівае ранне,
А развага – у цішы
Пра каханне, пра пяшчоту,
Пра душу тваю, як снег,
Чыстую, і пра сумоту
Дзіўную тваю і смех,
Ад якога я шалею,
Бо п’яніць ён, як бальзам.
Я каханнем не хварэю,
За тваё – я ўсё аддам.

11. 06. 2019 г.


Рецензии