Фiялетавыя зоркi...

Сібірскія касачы

Фіялетавыя зоркі
Касачоў пад вокнамі.
А на захадзе – узгоркі
З бярозамі мокрымі.

І туман над касачамі
Да узгоркаў сцелецца.
І – з малочнымі вачамі –
Касачы шавеляцца.

Нібы п’юць яны туманы,
Як ваду з анісаўкай,
Загаіць каб свае раны,
Быццам перад высылкай.

Пятага чэрвеня 2019 г.


Рецензии