Паветраны шарык
Я лёгкая, бы шар без матузка,
Які ў паветры вольна, лёгка гойсаў
То ўніз, то ўверх. Ды нечая рука
Яго схапіла, прывязала нітку.
Ён паслухмяна, сцішана панік –
Свабоду страціў – стан залежны, брыдкі…
Але ж імпэт паветраны не знік:
Ён у нябёсы рваўся, бы шалёны –
Трымцела нітка. “Дайце хоць глыток
Сінечы неба!” – у яе ўлюбёны,
Ён толькі ў небе вольна дыхаць мог.
Мацней рвануўся… Нешта затрашчэла…
Застаўся цэлым ніткі матузок:
Акрайчык тонкі гумкавага цела
Павіс на ёй... Ды вольны шарык змог
Узвіцца ўвышыню: за зор, да неба!
З грудзей парваных рваўся хрыплы крык:
“Жыцця без волі мне, дальбог, не трэба!” –
І ён імгненна ў сінім небе знік.
Там падхапіў яго паўднёвы вецер,
Што спаў дасюль на покрыве травы.
Разліўся воблачкам блакітным у паветры
Дух шарыка – прыгожы і жывы.
25.05.2019
*Паветраны шарык – воздушный шарик
Свидетельство о публикации №119052501911