Цэлы дзень працавау на зямлi i з зямлёй...

***
Цэлы дзень працаваў на зямлі і з зямлёй:
То цыбулю палоў, а то межы абходзіў,
А то мульчай яе накрываў, як сабой,
Не спалілася каб, каб мароз не пашкодзіў.

Цэлы дзень працаваў на зямлі і з зямлёй,
Цэлы дзень размаўляў я, матуля, з табою.
Хай бы ўстала, прыйшла, напаіў бы вадой…
Зашумела таполя сівой галавою.

23. 05. 2019 г., Радашковічы


Рецензии