Шлях да млыну

Ідзі!
Пухкасць дзьмухаўцоў намацвай у паветры —
І нясі —
Поўныя нетры!
Поўныя грудзі яе напіхвай —
І дыхай!
Еш вачамі жаўток
Рапсавых палёў
На зеляніне лістоў,
З тлустым маслам глебы.
Гэткай салаты табе
Нідзе
Не згатуе ніхто!
А потым праз дождж — дамоў.
Бо ці ж гэта не дом,
Дзе сэрцам усім паснедаў!


Рецензии