Буслы вайны

Мне здаецца, што нашы буслы
Таксама былі на Айчынай  вайне .
На белых  крылах вывадзілі краўцы
Плямы чорныя, што атрымалі ў агне.

Іх крылы агнём тым вайна апаліла
Пасяліла ў іх душы смяротных салдат.
Калі кружаць над хатай бабуля казала :
То ў дом той прыносяць, маленькіх дзіцят.
 
А ногі ў чырвоныя боты адзеты
Таму,  што на вуглях шукалі яны
Дзяцей нашых вёсак,сялян абгарэўшых
Той страшнай, апошняй, Айчынай вайны.

Калі вёскі немцы палілі з людзямі,
То буслы ўзляталі ў нябесную высь
Кружылі ў небе слязьмі і крыламі
Стараліся вогнішчы тыя тушыць.

І  стогн стаяў разам з клёкатам буслаў
Гарэлі сяляне і крылы  буслоў.
Таму і  назваў наш  народ  беларускій 
Краіну сваю- бераг белых, свяшчэнных буслоў.


Рецензии