Сёння ззяла вясёлка...

***
Сёння ззяла вясёлка, смяялася сонца,
Лінуў дожджык, і вецер падуў.
Кукавала зязюля – жыцця абаронца,
Сёння дзень, нібы міг, прамільгнуў.

Сёння ззяла вясёлка, руплівыя людзі
Працавалі і сеялі штось.
Кукавала зязюля, што жыць яшчэ будзем,
І вясна працінала наскрозь.

13. 05. 2019 г., 13. 05. 2024 г.


Рецензии