Радзiме

Я зноў вяртаюся з дарогі
У вёску родную сваю.
Тут пражыла сваё дзяцінства
Я тут на лаўцы пасяджу.

Гляджу, адшукваю вачыма
Сцяжынкі  тыя ля дарог.
Дзе ножкі босыя тапталі
Травінкі, цёпленькі пясок.

Дзе хата старая стаяла
Дзе бэз цвіцеў каля вакон.
І дзе вясёлкай любавалісь.
Вясновы ўдыхвая азон.

Схіліўся плот на бок ад ветру
Няма каму яго паправіць.
Няма ўжо  тых хто  дзетвару
Мог сустракаць і мог адправіць.

Былое цяжка  ўспамінаць
І баліць сэрца ад успамінаў.
Але ж нятрэба забываць.
Бальшую з малаю  Радзіму.

Лілія Воранава ( Заяц ) 13.05 2019г.
 


Рецензии