Ключы ад шчасця

У садзе бэзу зманлівыя гронкі:   
Ад любасці не адарву вачэй.   
Чароўны пах іх, незвычайна тонкі,
У снах плыве духмяністых начэй.

Пялёсткі  ўтомна  вуснамі кранаю:
Не спіцца закаханым  уначы.
У гронцы аксамітавай шукаю
Ад шчасця запаветныя ключы.


Рецензии