Добра жыць у Беларусi

               
Добра жыць у Беларусi,
Асаблiва на сяле.
Каля хаты ходзяць гусi
I ёсць бульба на стале.

Гаспадарка ёсць, машына
Не злiчыць усёй раднi.
Сабяруцца без прычыны -
Свята на тры днi.

Беларусы любяць бульбу,
А з ёй сала з часнаком.
Прынясуць на стол цыбулю
I капусту з агурком.

Веращаку з медавухай
Ды у смятане калдуны.
Хоць цягнi сябе за вуха,
Каб не лопнулi штаны.

Добра жыць у Беларусi
Калi бульбы ураджай.
Я хвалiцца не баюся,
Як не верыш, прыязджай.

Ад мачанкi з бульбай нашай
Не адмовiцца народ.
Нават Лукашэнка Саша
Пасадзiу свой агарод.

Любяць бульбу беларусы
I расцiць, i гатаваць.
Каб сабе паесць ад пуза
I гасцей пачаставаць.

Бульбы цэлыя навараць,
Потым з салам патаукуць.
У печы жаранкi нажараць,
Або бабку запякуць.

Ну а тым у Беларусi,
Хто паедзе у горад жыць,
Росцяць бульбачку бабусi,
Каб унучыкау кармiць.

На машынах прязджаюць
Да бабулячкi на чай
I мяшкамы загружаюць
Увесь бабкiн ураджай.

Разважаюць беларусы
I стара, i малады:
"Без гарэлкi абыйдуся,
А без бульбы нi куды".

Бо яна, сярод закусак,
Каралева на стале.
Добра жыць у Беларусi,
Асаблiва на сяле.


Рецензии