Ты росным ранкам

Ты росным ранкам мяне, любы, разбудзі!
І да сябе у сваё сэрца завядзі!
Як лашчаць камень веснавыя ручаі,
Ты мае раначкі каханнем загаі.

Ды так гаі, каб разышліся ўсе рубцы,
Каб зацвілі мы, як дзве кветачкі ў вянцы.
І каб ваколіца свяцілася, як май,
Ты так далонь маю ў сваёй руцэ трымай.

Шуміць вясна і не ўтаймуеш плынь ракі,
Дзе хвалі шчасця заліваюць берагі.
Цвіце каханне, распускаецца ў вачах.
Бо толькі з ім лятае кожны з нас, як птах.


Рецензии