Табе кажу падзякi словы С. Людмiле

Казаў я некалі, што песня,
Мяне натхняе на жыцце.
З глыбінь зямлі, з глыбінь Палесся,
Нясе мне тое пачуцце.

Плыве над полем асалодой,
Над рэчкай чуецца заўжды.
І будзіць зноў, з якой нагоды,
Даўно мінулыя гады.

Ты сення песню заспявала
І я пачуў матулі спеў.
Як мне ў жыцці пашанцавала,
Што зараз я цябе сустрэў.

Таму прашу:" Спявай каб людзі,
Не сумавалі там і тут!
А з песняй шчасцейка нам будзе,
Спявайце!- зычыць родны кут!"


Рецензии