Прасвятленне

 Даруй мне, Госпадзi, даруй,
 Што я жыла, як крот, без веры,
 Сваей пяшчотай сабаруй,
 Надзею мне пашлi! Якою мерай
 Мне плевелы ад зерня аддзялiць,
 I як, мне раскажы, пражыць
 Астатак дзен без крыуды i бяды...
 I дзе мне узяць такой святой вады,
 Каб акрапiць людское крывадушша?
 Мяне бярог Ты ад бяздушша,
 Калi умiрала я - мяне Ты паднiмау,
 I ад нянавiсцi i зла аберагау.
 Уваскрашау мяне, як птушку Фенiкс,
 З бяздоннай ямы здрады i журбы,
 I пасылау мне свет, i прочыу змены,
 I для мяне заступнiкам Ты быу.
 Даруй, Нябесны Бацька мой,
 Мае грахi нявольныя зямныя,
 Грашыла я па цемнаце сваей,
 Не разумела галасы святыя.
 Я дзякую Табе, Вяликi Божа,
 Што Ты паслау мне розум i цярпенне,
 Дзяцей мне дау, разумных i прыгожых,
 Збярог ад адзiноты i глумлення.
 I мiласэрнасцi сястру паслау,
 Калi губляла я сваю надзею,
 Ты родных, блiзкiх на падмогу дау,
 I выцягнуу мяне з халоднае завеi.
 Ты не адверг мяне, я ведаю цяпер,
 Ты - лепшы Лекар у свеце гэтым,
 Даруй мне, Госпадзi, павер!
 Твае урокi - шлях да СВЕТУ.
 Тваю я волю прынiмаю,
 Але прашу: не забiрай паспешна!
 Дазволь яшчэ пажыць на грэшнай
 Зямлi, якую я аберагаю...
 I цела перад смерцю мне не мучай...
 Даруй, што я Цябе аб гэтым папрасiла,
 Я ведаю, Ты усе даеш па сiлам,
 Па веры, праудзе i слязе гаручай...
 


Рецензии
Написано очень искренне и от всего сердца.

Дочь Земли   21.10.2019 20:29     Заявить о нарушении
Спасибо!А Вы белорусский язык воспринимаете?

Людмила Мищенко   22.10.2019 18:55   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.