Ратуй мяне

Ратуй мяне ад тых, хто не кахае.
Кахай мяне. Я да цябе прыйду.
Не кожны з нас на сёння сэрца мае.
Тваё, прабач, я зараз украду,

Каб захаваць ад болю i злачынцаў.
Трымай мяне за белую далонь.
Хоць я не з тых неверагодных прынцаў,
Але ў грудзях маiх жыве яшчэ агонь.

Кахаю, каб усiм было зайздросна.
Кахаю гучна, вершамi, душой.
Я за цябе трымацца буду моцна.
Post scriptum: Война. Назаўсёды твой...


Рецензии