Спынiла час халодная вясна...

***
Спыніла час халодная вясна,
Ад сну сама сябе не абудзіла.
Я на вясну з высокага акна
Сяджу-гляджу: яна свой час спыніла…

Стамілася вясна. Чакае дождж.
Дрыжаць галінкі ў квецені нясмелай.
Такія дні і словам не трывож,
Калі вясна ў сваёй сумоце белай.

Спыніла час халодная вясна.
Яе душы так хочацца цяпла!

14. 04. 2019 г., 14. 04. 2024 г.


Рецензии