Як добра жыць!

Як добра жыць на гэтым свеце,
Жадаць і верыць, і любіць!
Цудоўна быць такім жа, як і дзеці,
Пяшчоту, радасць і цяпло дарыць...
Мой Божачка, мой Божа, як цудоўна,
Што ў маім жыцці ёсць Ты!
І я малю Цябе, каб доўга-доўга
Твая любоў усіх грэла ўнутры.

Каб найвышэйшае Твае Каханне
Было святлом яскравым на зямлі,
Каб, нават, кожнае Твае тварэнне
Спявала Цябе дзякуй у душы.

Мой Божа, навучы мяне, хоць трошкі,
Таксама дзякаваць Цябе,
Скрозь усі лютыя і глухія сцежцы
Справедзь мяне і іншых да Сябе.

Дапамажы ўсім на гэтым свеце,
Каму так цяжка ў жыцці,
Прабач грэхі,якія мабыць не заўважым,
Памілуй усіх, ва ўсёй Зямлі!

Няхай із-пад аблок Тваё свячэнне
Асвеціць тысячу людзскіх сэрдэц,
І ў цішыні царкоўнай зноў маленне
Сярод усіх Святых і грэшных загучыць...


Рецензии