Панначка

Мне прыснілася зноў...
Млечны шлях, спакой, цішыня
Я тану ў глыбіні
У вачах Тваіх колеру ночы
Прайшло столькі гадоў
Але, як бы ні несла жыцця быстрыня
Не адпусцяць яны
У палон узяўшы, гэтыя вочы

Што ж цяпер мне рабіць
Дзесьці нумар Твой быў, здаецца
Як Ты, мілая пані
Спытаўся б, вельмі цікава
Можа знойдзецца нават
Асабістае цёплае нешта
Ты заходзь да мяне
Калі раптам захочацца кавы...

09.04.2019


Рецензии