Варажба

Ізноў чырвоны чай
І чорны, і зялёны.
Маланкаю ў вачах —
Гарачыя праклёны.

Плыве цудоўны пах
Засушанага лісця.
Я разбіраю дах,
Бо пары трэба выйсце.

Дый годзе, няўжо чай?
Ды са звычайнай парай?
Не, на маіх вачах
Душа сыходзіць з вара!

І мёртвая вада
Цяпер ліецца ў шклянку,
Каб для людзей з ільда
Не ўстала сонца ў ранку.

Каб ледзяным вачам
Не ўбачыць свет вясновы,
Я п'ю зялёны чай
І чорны, і чырвоны.


Рецензии