Песня сяброу
Прабачце нас, што крыху спазніліся
Ненарокам у шляху заблудзіліся.
Часу страцілі мы вельмі шмат,
Ды толькі не бадзёрасці зарад.
Мы доўга дабіраліся штосьці
Да вашага мястэчка ў госці.
Праз палі, праз рэчкі ды бары
Мы доўга дабіраліся, сябры.
Прыпеў:
Мы сыны і дочкі краіны,
Сувярэннай Беларусі гасціннай.
І куды не едзем, і не йдзем-
Мы ніколі і нідзе не прападзем.
А без чарачкі ды бульбы смачнай
Не бывае і бяседы гарачай-
Гэта стары звычай народа.
Дык хутчэй нам адчыняйце вароты!
Пабачце, мы зусім не старыя,
Вясёлыя і бравыя якія.
Запяём, ды пойдзем шчэй скакаць
І некалі вам будзе сумаваць.
Прыпеў.
Паміж сяброў мы мост пабудуем,
Кілішакам яго замацуем,
А пасля запросім землякоў
Да нас прыехаць, каб сустрэцца зноў.
Прыпеў.
Свидетельство о публикации №119040904042